На штрафы за мітынгі супраць інтэграцыі сабралі ўжо 15 тысяч долараў
На штрафы за мітынгі супраць інтэграцыі, якія прайшлі ў Беларусі ў снежні, сабралі ўжо 15 тысяч долараў. "Усё бліжэй да паловы сумы штрафаў", — пішуць арганізатары акцыі з кампаніі BY_Help. Як вядома, у канцы снежня 2019-га і ў пачатку студзеня 2020-га ў Мінску і ў рэгіёнах прайшлі суды, аштрафаваныя дзясяткі чалавек, 11 актывістаў атрымалі адміністрацыйны арышт. Днямі распачалася грамадская кампанія па зборы сродкаў на выплату штрафаў.
Арганізатары мяркуюць, што выніковая сума штрафаў можа дасягнуць 80 000 рублёў. Яны заклікаюць "усіх, каму неабыякава ідэя незалежнасці нашай краіны, салідарна падтрымаць людзей, якія трапілі пад рэпрэсіўны каток".
Паведамляем рэквізіты, па якіх можна пералічыць сродкі для BY_Help:
— paypal: [email protected],
— наяўнымі ў Мінску ці ў ЕС (для кантакту трэба пісаць у асабістыя арганізатарам),
— на рахунак у Польшчы, Брытаніі і Чэхіі (для атрымання рахунку таксама трэба пісаць у асабістыя).
Кантакт з арганізатарамі наступны:
— праз асабістыя паведамленні суполкі BY_Help,
— праз е-майл: [email protected],
— а таксама па тэлефоне +375 44 5100511.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.