На “Славянскі Базар” у межах дабрачыннасці прывязуць Дольфа Лундгрэна
Дольф Лундгрэн прыедзе ў Віцебск падчас міжнароднага музычнага фестывалю “Славянскі базар у Віцебску” з дабрачыннай місіяй. Як паведамілі ў дырэкцыі фестывалю, вядомы актор і майстар баявых адзінаборстваў будзе весці на “Базары” прапаганду здаровага ладу жыцця. У прыватнасці, ён дасць майстар-клас па каратэ у адной са спартыўных школ Віцебска і падрыхтуе сюрпрыз для удзельнікаў конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні.
Візіт Лундгрэна будзе амаль бясплатным, дырэкцыя фестывалю павінна прадаставіць актору толькі пражыванне ды харчаванне. Ганарару галівудская славутасць не патрабуе — візіт плануецца у межах адмысловай кампаніі па аздараўленні.