На “Славянскі базар у Віцебску” прадалі 60% квіткоў
Амаль 60 адсоткаў квіткоў на фестывальныя мерапрыемствы ўжо прадалі, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі Радзівон Бас. Попытам карыстаюцца традыцыйна сольныя канцэрты зорак эстрады, канцэрты адкрыцця і закрыцця фестывалю. Дырэктар фестывалю паскардзіўся, што няшмат гледачоў зацікавіліся ўкраінскі канцэртам, дзе будзе выступаць сусветна вядомы акадэмічны ансамбль танцу Ўкраіны імя Вірскага. Не карыстаюцца попытам і беларускія “Харошкі”, што ўпершыню будуць выступаць на “Славянцы”.
Дарэчы, сёлета квіткі на фестываль адчувальна падаражэлі. Так, на гала-канцэрт адкрыцця яны каштуюць ад 80 (месцы з абмежаванай бачнасцю) да 350 тысяч беларускіх рублёў. Квіткі можна набыць толькі ў Віцебску, інтэрнэт-продаж не практыкуецца.