На “Славянскім базары” музыкі натхнёна граюць на бутафорскіх клавішах

На “Славянскім базары” музыкі натхнёна граюць на бутафорскіх клавішах

На “Славянскім базары” ў Віцебску музыкі імітуюць гранне на клавішах — сінтэзатар на сцэне не падключаны да крыніцы электрычнасці, а музыка гучыць. Гэта заўважыў журналіст і блогер Сяргей Маліноўскі, які змясціў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку фотаздымак аднаго з такіх “акампаніятараў”.

“Клава спатыкнення. На гэтым бутафорскім інструменце “адыгралі” на адкрыцці “Базару” клавішнікі ўсіх артыстаў, якія выступалі. Праца мары — тыркаць пальцамі ў непадключаныя клавішы і атрымліваць за гэта ганарар”, — напісаў Маліноўскі.

Сёлетні "Славянскі базар" праходзіць з 9 па 18 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі