На станцыю метро "Плошча Перамогі" выклікалі ратавальнікаў з-за паху дыму

На станцыю метро "Плошча Перамогі" выклікалі ратавальнікаў з-за паху дыму

Зранку 9 жніўня мінскія ратавальнікі выехалі па выкліку на станцыю метро "Плошчы Перамогі". Як паведаміла прэс-служба МНС у твітары, на станцыі адчуваўся пах дыму. Паколькі гэта "сур'ёзны аб'ект", патлумачылі ратавальнікі, на месца прыбылі шмат машын.

Праз кароткі час выявілася, што ў дапаможным памяшканні тлела праводка. Эвакуацыя людзей не спатрэбілася. Метро ўжо працуе ў звычайным рэжыме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі