На сёлетніх выбарах будзе амаль удвая менш кандыдатаў, чым на мінулых

365 чалавек падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты. Але, найхутчэй, не ўсе з іх будуць зарэгістраваныя пасля праверкі дакументаў. Тым не менш ужо цяпер зразумела, што прэтэндэнтаў на дэпутацкія крэслы амаль удвая менш, чым на мінулых выбарах. Тады былі вылучаны 692 кандыдаты. Паводле слоў сакратара Цэнтрвыбаркама Мікалая Лазавіка, сёлетні “конкурс” вельмі малы: на некаторых акругах будзе толькі па адным кандыдаце.

“У сярэднім па Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях папярэдні конкурс складае каля трох кандыдатаў на месца, па Магілёўскай вобласці — каля чатырох, і па горадзе Мінску — не нашмат больш за 5 чалавек”.

Мікалай Лазавік нагадаў, што рэгістрацыя кандыдатаў працягнецца да 28 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі