На Таццяну Гацуру-Яворскую пачалі справу за "фінансаванне беспарадкаў"

На Таццяну Гацуру-Яворскую пачалі справу за "фінансаванне беспарадкаў"

Грамадская актывістка Таццяна Гацура-Яворская — падазраваная ў "фінансаванне беспарадкаў" (ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Ёй пагражае да трох гадоў зняволення, піша "Наша Ніва".

У Таццяны — чацвёра дзяцей. Яна арганізатарка шматлікіх культурных ініцыятыў, у тым ліку фестываляў дакументальнага кіно, грамадскага аб'яднання "Звяно". Таксама яна была арганізатаркай нядаўняй выставы "Машына дыхае, а я — не", прысвечанай медыкам, якія змагаліся з пандэміяй COVID-19.

Як распавядала Еўрарадыё, 5 красавіка дома ў Таццяны Гацуры-Яворскай і на офісе "Звяна" адбыўся ператрус. Таксама ператрусы прайшлі ў актывістак "Звяна" Наталлі Трэнінай і Юліі Сяменчанка. Усе яны апуныліся на Акрэсціна. 

"Фінансаваннем беспарадкаў" беларускія сілавікі называюць фінансавую і матэрыяльную дапамогу людзям, пацярпелым і арыштаваным падчас мірных акцыяў пратэсту. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі