“Машына дыхае, а я — не”: размова з арганізатарамі выставы, прысвечанай медыкам
30 сакавіка ў мінскай event-прасторы “Месца” адкрылася выстава “Машына дыхае, а я — не”, прысвечаная беларускім медыкам і выклікам, з якімі ім давялося сутыкнуцца за апошні год — каранавірусу і палітызацыі сістэмы аховы здароўя.
“Сваім праектам мы хацелі б стварыць прастору для абмеркавання гэтых падзей, рэфлексіі і дыскусіі, а таксама выказаць падзяку ўсім медыцынскім работнікам за іх гераізм", — кажа каардынатарка праекта, намесніца старшыні рады грамадскага аб'яднання “Звяно” Наталля Трэніна.
У межах выставы прадстаўлена і насычаная адукацыйная праграма. Гэта дыскусіі, адкрытыя інтэрв’ю, кінапаказы, экскурсіі. Наведавальнікаў чакаюць сустрэчы з медыкамі, сацыёлагамі, журналістамі і філосафамі. Часткай праграмы стануць паказы фільмаў пра дактароў ад фестывалю WATCH DOCS Belarus. Выстава будзе адкрытая 3 тыдні, да 17 красавіка.
Пра падрабязнасці ў студыі Еўрарадыё распавядаюць Наталля Трэніна а таксама прадстаўніца куратарскай каманды і платформы SHKLO Юлія Валчок.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.