На таргах 14 лютага ў Беларусі падаражэлі долар і еўра

На таргах 14 лютага ў Беларусі падаражэлі долар і еўра

Па выніках чарговых таргоў, якія прайшлі 14 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША вырас — з 2,1571 да 2,1679 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,4428 да 2,4436 рубля. Курс расійскай валюты ідзе наніз: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2519 беларускага (у сераду — 3,2832).

У параўнанні з кошыкам валют курс рубля ўмацаваўся на 0,33%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі