На таргах 27 снежня ў Беларусі патаннелі долар і еўра
Па выніках таргоў, якія адбыліся 27 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША знізіўся — з 2,1507 да 2,1495 беларускага рубля. Курс еўра таксама паменшаў — з 2,4505 да 2,4456 рубля. Падаражэў толькі расійскі рубель — за 100 расійскіх сёння даюць 3,1141 беларускага рубля (у сераду — 3,1132).
Курс рубля ўмацаваўся да кошыка валют на 0,04%.