На таргах 3 кастрычніка рубель у Беларусі саступіў усім асноўным валютам

На таргах 3 кастрычніка рубель у Беларусі саступіў усім асноўным валютам

Па выніках таргоў, якія прайшлі 2 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Сёння выраслі курсы ўсіх асноўных валютаў.

Курс долара ЗША павялічыўся з 2,1237 да 2,134 рубля, таксама ўверх пайшоў і курс еўра — з 2,4459 да 2,4690 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2600 беларускага (у аўторак — 3,2497).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,48%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі