На таргах 6 лютага ў Беларусі вырас толькі курс долара

На таргах 6 лютага ў Беларусі вырас толькі курс долара

Па выніках таргоў, якія адбыліся 6 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША вырас — з 2,1579 да 2,1604 беларускага рубля. Курс еўра працягвае зніжацца — з 2,4639 да 2,4599 рубля. Курс расійскай валюты таксама ідзе наніз: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2908 беларускага (у аўторак — 3,2918).

У параўнанні з кошыкам валют рубель умацаваўся на 0,04%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі