На Воранаўшчыне ўлады вярнулі ў каталіцкі храм старажытныя званы
Старажытныя званы ўрачыста вярнулі ў каталіцкі храм у вёсцы Забалаць на Воранаўшчыне мясцовыя ўлады. Гэта зрабіў асабіста старшыня мясцовага выканкама Аляксандр Астроўскі. Нагадаем, чатыры званы, вырабленыя ў 1817-1837 гадах, знайшлі ў зямлі падчас будаўнічых працаў на тэрыторыі мясцовай бальніцы. Спачатку іх захоўвалі ў воранаўскай міліцыі. За гэты час званы адрэстаўравалі ды былі наведзеныя даведкі наконт іх дачынення да касцёла ў Забалаці.
А вось пяты, самы вялікі звон, які таксама быў закапаны, пакуль знайсці не ўдалося, паведамляе газета "Рэспубліка".
А вось пяты, самы вялікі звон, які таксама быў закапаны, пакуль знайсці не ўдалося, паведамляе газета "Рэспубліка".