На вучэнні “Захад-2009” прызавуць беларускіх “партызанаў”

На сумесныя беларуска-расійскія вучэнні “Захад-2009” прызавуць ваеннаслужачых запасу. Іх выклікаюць на планавыя зборы, адкуль яны трапяць на адзін з палігонаў вучэнняў. Пра гэта карэспандэнту Еўрарадыё паведаміў супрацоўнік Маскоўскага райваенкамата Мінска:
Супрацоўнік Маскоўскага РВК Мінска: “З 8 верасня па 2 кастрычніка ў нас плануюцца зборы. Людзі ідуць ад нас на Сосны, у Соснах камплектуецца падраздзяленне з ліку “партызанаў” – так мы іх называем – а пасля яны рушаць на палігон. Вы ж ведаеце, што ў верасні будуць буйныя беларуска-расійскія вучэнні. Ну вось, брыгада будзе будаваць інжынерныя ўмацаванні. Натуральна, там і кадравыя афіцэры будуць, і з запасу”.

Галоўнай арэнай вучэнняў “Захад-2009” будзе Абуз-Лясноўскі палігон пад Баранавічамі. 30 верасня там запланаваная высадка паветранага дэсанта з узбраеннем і ваеннай тэхнікай.

З 27 па 28 верасня на Барысаўскім палігоне пройдзе асобнае вучэнне паводле плана расійскага Генштаба. У ім возьмуць удзел прыкладна 13 тысяч чалавек: 7 тысяч беларускіх вайскоўцаў і 6 тысяч расійскіх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі