На вуліцах Мінска тэстуюць новыя супрацьгалалёдныя сумесі

Зіма ў Мінску

Зіма ў Мінску / minsknews.by

У Мінску вуліцы пачалі пасыпаць супрацьгалалёднай сумессю з дабаўкамі, якія павінны знізіць яе негатыўны ўплыў на інфраструктуру, расліны і абутак. Іх распрацавалі вучоныя з Акадэміі навук.

Тэставанне "зберагальнай" сумесі праходзіць на вуліцах Свярдлова і Ульянаўскай у цэнтры Мінска, а таксама на ўчастку праспекта Незалежнасці ва Уруччы. Там вызначана 216 дрэў і 24 кусты, за якімі будуць назіраць вучоныя.

Цяпер у камунальнікаў нарыхтавана 2058 тон супрацьгалалёдных матэрыялаў з інгібітарам карозіі і антызлёжвальнікам. Для зніжэння негатыўнага ўздзеяння на зялёныя насаджэнні таксама выкарыстоўваецца ахоўная сумесь "Антысоль" — ёю апрацавалі 40 раслін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі