На юбілейным медалі ўнутраных войскаў Беларусі будуць байцы ў будзёнаўцы і шлеме
На юбілейным медалі ўнутраных войскаў Беларусі будуць змешчаны байцы ў будзёнаўцы часоў грамадзянскай вайны ў Расіі і сучасным абарончым шлеме. Адпаведны ўказ аб заснаванні ўзнагароды падпісаў Аляксандр Лукашэнка (№ 373 ад 13 кастрычніка).
100-годдзе ўнутраныя войскі будуць адзначаць у сакавіку 2018 года. У 1918-м у Віцебску бальшавікамі была сфармаваная асобная каманда канвойнай варты, якая выконвала функцыі ўнутраных войскаў.
Фота: pravo.by