На здымках тэлепраграмы мядзведзіца накінулася на дзяўчыну (відэа)
На здымках тэлепраграмы "Пра каханне", якая выходзіць на расійскім Першым канале, мядзведзіца накінулася на дзяўчыну. Як піша сайт lenta.ru, здарылася гэта ў перапынку паміж здымкамі. Пакуль памочніцы рэжысёра кансультавалі дрэсіроўшчыка наконт дзеянняў у кадры, мядзведзіца ў рускім нацыянальным адзенні знаходзілася побач і не выказвала агрэсіі.
Калі адна з супрацоўніц працягнула мядзведзіцы руку, жывёла рэзка ўдарыла яе лапай, а пасля, зачапіўшыся кіпцюрамі за шнурок бэйджа, паваліла дзяўчыну на падлогу тварам уніз. У гэты момант дрэсіроўшчык адцягнуў мядзведзіцу ў бок. Мяркуецца, што жывёла спалохалася нечаканага дотыку да спіны.