Нацбанк Беларусі заявіў пра нейтральны характар грашова-крэдытнай палітыкі

Нацбанк Беларусі заявіў пра нейтральны характар грашова-крэдытнай палітыкі

Нацбанк Беларусі заявіў пра нейтральны характар грашова-крэдытнай палітыкі ў 2017 годзе. Ён абумоўлены "рызыкай росту інфляцыйных і дэвальвацыйных працэсаў у выпадку яе змякчэння". З іншага боку, залішне жорсткая грашова-крэдытная палітыка "будзе стрымліваць дзелавую ініцыятыву і не дазволіць цалкам рэалізаваць патэнцыял росту эканомікі, у тым ліку даходаў насельніцтва". Такая ўзважаная грашова-крэдытная палітыка "будзе спрыяць падтрыманню збалансаванасці ў эканоміцы, што створыць неабходныя перадумовы для выканання прагнозных макраэканамічных паказчыкаў", заявіў на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка намеснік старшыні праўлення Сяргей Калечыц.

Як адзначае прэс-служба Нацбанка, сёлета інфляцыя не павінна перавышаць 9%. Стаўка рэфінансавання да канца года можа быць зніжана да 14-16% гадавых, але пры ўмове замаруджвання інфляцыйных працэсаў і забеспячэння плацёжнага балансу. Анансаны "шэраг крокаў у накірунку лібералізацыі валютнага рэгулявання". Больш падрабязна пра вынікі пасяджэння, у якім паўдзельнічала кіраўніцтва Нацбанка, Саўміна, органаў дзяржкіравання і камерцыйных банкаў, гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі