Нацбанк: Беларусы спакойна адрэагавалі на змены на рынку ўкладаў

Нацбанк: Беларусы спакойна адрэагавалі на змены на рынку ўкладаў

Нацыянальны банк Беларусі заявіў, што грамадзяне нашай краіны спакойна адрэагавалі на змены на рынку ўкладаў. Ілона Лядніцкая, начальнік галоўнага ўпраўлення рэгулявання банкаўскіх аперацый Нацбанка, падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА адзначыла, што дэкрэт № 7 "Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)" накіраваны на фармаванне банкамі Беларусі доўгатэрміновай рэсурснай базы і больш эфектыўнае яе выкарыстанне. Ён мусіць стымуляваць доўгатэрміновыя ашчаджэнні ў банкаўскай сістэме.

Лядніцкая: "Безумоўна, Нацыянальны банк чакаў усплёску актыўнасці насельніцтва на дэпазітным рынку. Аднак за апошні тыдзень ён быў ніжэйшы, чым прагназавалася".

Нацбанк: Беларусы спакойна адрэагавалі на змены на рынку ўкладаў

Да таго ж, гэтая актыўнасць ужо змяншаецца. "Такім чынам, сітуацыя развіваецца так, як гэта меркавалася ад пачатку", — адзначыла прадстаўніца Нацбанка.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі