Нацбанк: Славацкія манеты ў Беларусі не спатрэбяцца
У Нацбанку Беларусі лічаць, што Славацкі манетны двор чаканіць беларускія манеты, каб атрымаць выгадны кантракт ад беларускіх уладаў. Аднак гэтыя манеты ў Беларусі не спатрэбяцца. Пра гэта Еўрарадыё распавёў кіраўнік упраўлення інфармацыі Нацбанку Анатоль Драздоў. Анатоль Драздоў: “Гэта пробная чаканка для таго, каб пераканаць Нацыянальны банк у магчымасцях Манетнага двара. Падобныя манетныя чаканкі вырабляюць для нас шэраг манетных двароў па ўсім свеце. Манетныя двары зацікаўленыя ў атрыманні крупных замоваў, і яны, вядома, хочуць, калі нам спатрэбіцца друкаваць манеты, атрымаць такую замову. У бліжэйшы час манеты ніхто чаканіць не будзе”.