Нацбанк выпускае ў абарачэнне манету, прысвечаную віцебскім авангардыстам

Манета "Выяўленчае мастацтва. Авангард. УНОВІС" /  nbrb.by 
Манета "Выяўленчае мастацтва. Авангард. УНОВІС" /  nbrb.by 

Нацыянальны банк Беларусі выпускае ў абарачэнне памятныя манеты, прысвечаныя авангарднаму мастацкаму аб'яднанню УНОВІС. Яно з'явілася ў Віцебску сто гадоў таму. Яго арганізатарам і натхняльнікам быў Казімір Малевіч.

Манета "Выяўленчае мастацтва. Авангард. УНОВИС" выходзіць у абарачэнне з 15 снежня. Манета будзе двух відаў: срэбная наміналам 20 рублёў і медна-нікелевая наміналам 1 рубель. Наклад срэбных манет складзе 999 штук; медна-нікелевых — 1699 штук, расказалі ў прэс-службе Нацыянальнага банка краіны.

На аверсе ўверсе будзе выяўлены герб Беларусі, а па цэнтры — стылізаваная кампазіцыя, якая ўключае QR-код, прозвішчы чальцоў УНОВІС, год і месца яго заснавання. На рэверсе — знак УНОВІС, чырвоны квадрат у аблямоўцы кампазіцыі з акружнасцяў і дуг.

Манеты адчаканеныя на казахстанскім манетным двары, расказалі ў Нацбанку.

УНОВІС расшыфроўваецца як аб'яднанне "утвердителей нового искусства". Гэта была своеасаблівая арт-групоўка, створаная Малевічам на базе Віцебскай народнай мастацкай школы. Сёлета мінская публіка магла бліжэй пазнаёміцца з ідэямі УНОВІС на выставе аднаго з вучняў Малевіча, архітэктара Лазара Хідэкеля. У Мінск прывезлі каля ста яго работ, у тым ліку эскізы гарадоў будучыні — праекты, звыклыя для XXI стагоддзя, але створаныя сто гадоў таму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі