Нацыянальны футбольны стадыён пачнуць будаваць у другім квартале гэтага года

Нацыянальны футбольны стадыён пачнуць будаваць у другім квартале гэтага года

Узвядзенне аб'екта “Нацыянальны футбольны стадыён” на скрыжаванні вул. Ванеева і Партызанскага праспекта пачнеццаа ў другім квартале гэтага года. Пра гэта ў ходзе прамой лініі паведаміў намеснік кіраўніка адміністрацыі Заводскага раёна Аляксандр Сцяпанаў, перадае “Мінск-Навіны”.

“Пляцоўка для будаўніцтва аб'екта намі падрыхтавана. Чакаем прыбыцця тэхнікі і будаўнікоў з Кітайскай Народнай Рэспублікі. Нагадаю, што ўзвядзенне Нацыянальнага стадыёна будзе ажыццяўляцца сіламі і за кошт сродкаў кітайскага боку”, —  падкрэсліў Сцяпанаў.

Нацыянальны футбольны стадыён будзе змяшчаць 33 тысячы гледачоў. Чакаецца, што аб’ект увядуць у эксплуатацыю ў 2023 годзе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі