Над Мінскам вечарамі будзе лятаць верталёт
Пачынаючы з 3 сакавіка над Мінскам вечарамі будзе лятаць верталёт. Спецыялісты правядуць цеплавыя аэраздымкі для праверкі стану цепласетак сталіцы. З дапамогай спецыяльных прыладаў будуць выяўляцца цеплавыя анамаліі — пашкоджанні, недастатковая ізаляцыя на трубаправодах, іх затапленне, паведамляе прэс-служба ратавальнікаў.
Падобныя палёты былі ў сакавіку 2019-га (на відэа). Энергетыкі выкарыстоўвалі верталёт МНС для стварэння цеплавой карты Мінска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.