Надвор'е на панядзелак: навальніцы і моцныя дажджы

Лета ў Беларусі / Еўрарадыё
Лета ў Беларусі / Еўрарадыё

У панядзелак у Беларусі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. Аб гэтым паведамляюць сіноптыкі.

Уначы прагназуецца пераменная воблачнасць, днём чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Дажджы пройдуць ноччу пераважна па ўсходзе.

Уначы чакаецца слабы вецер пераменных напрамкаў, які днём стане ўмераным. Пры навальніцах вецер можа пераходзіць у парывісты.

Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад +10 да +16. Максімальная тэмпература днём - ад +20 да +26.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі