Надвор'е ў нядзелю да +18, кароткачасовыя дажджы, ноччу замаразкі

Дождж / pexels.com
Дождж / pexels.com

У нядзелю 17 траўня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Тэмпература паветра ўначы ад +1 да + 7 ° С, месцамі замаразкі да -2 ° С. Тэмпература днём ад + 10 ° С да + 18 ° С, паведамляе Белгідрамет.

Ноччу пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер большую частку дня заходні і ўмераны, у дзённыя гадзіны можа быць моцны і парывісты.

Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам няўстойлівай паветранай масы з Балтыйскага мора і малаактыўнага атмасфернага фронту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі