Надзеі Саўчанка перадалі фальшывы ліст ад Пятра Парашэнкі

Надзеі Саўчанка перадалі фальшывы ліст ад Пятра Парашэнкі

Украінцы Надзеі Саўчанка ў СІЗА ў Расіі перадалі фальшывы ліст ад прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Пра гэта ў Facebook напісаў адвакат Саўчанкі Марк Фейгін. Паводле яго слоў, гэта была "спецаперацыя", аб'ектам якой сталі генеральнае консульства Украіны ў Растове-на-Доне і ён. Учора праз генконсульства на Фейгіна выйшаў чалавек, нібыта, з адміністрацыі прэзідэнта Украіны і адправіў ліст для Надзеі Саўчанка. Адвакат яго перадаў. У лісце была просьба спыніць сухую галадоўку і прапанова пасля вяртання на радзіму ўвайсці ў "абноўлены ўрад". Пад уплывам гэтага ліста ўкраінка спыніла сухую галадоўку.

"Крэмль заняты дыскрэдытацыяй, як самой Саўчанка і яе адвакатаў, так дзяржорганаў Украіны. Замест таго, каб вырашыць пытанне аб абмене, спецслужбы гуляюць жыццём Саўчанка, уводзячы ў зман і Генеральнага консула Украіны, і прэс-службу Прэзідэнта Украіны, і мяне", — напісаў Фейгін.

Прэс-сакратар Парашэнкі Святаслаў Цаголка заявіў УНІАН, што прэзідэнт Украіны не пісаў лістоў да Саўчанкі, а толькі перадаваў ёй праз яе сястру і маці вусныя словы падтрымкі.

Пазней адказнасць за акцыю ўзяў пранкер Уладзімір Кузняцоў. Паводле яго слоў, мэтай было спыненне галадоўкі Саўчанкі і "каб яна ўжо супакоілася", і ён са сваімі калегамі гэтага дамогся, інфармуе РІА "Новости".

Надзея Саўчанка — украінская лётчыца, афіцэр, дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны. З лета 2014-га яна знаходзіцца на тэрыторыі Расіі (украінка сцвярджае, што яе туды вывезлі, расійскі бок — што яна сама перайшла мяжу), Саўчанка абвінавачваюць у саўдзеле ў гібелі расійскіх журналістаў пад Луганскам. Абвінавачанне папрасіла прызначыць ёй 23 гады пазбаўлення волі. Прысуд павінны абвясціць 21-22 сакавіка.

Вынужден срочно сообщить о следующем. В течение сегодняшнего утра генконсульство Украины и я стали объектом весьма беспа...

Posted by Марк Фейгин on 10 Сакавік 2016

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі