НАК устурбаваўся расследаваннем за парушэнне Алімпійскай хартыі

НАК устурбаваўся расследаваннем за парушэнне Алімпійскай хартыі

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі ўстурбаваўся расследаваннем, якое вядзе Міжнародны алімпійскі камітэт. Яно датычыць парушэння Алімпійскай хартыі ў дачыненні да чатырох лёгкаатлетаў і двух дзюдаістаў.

Як піша Tribuna.com, 1 снежня ў НАК прайшоў экстраны сход прадстаўнікоў спартовых федэрацый. Прадстаўнік НАК прапанаваў, каб федэрацыі пісалі лісты ў МАК з паведамленнем, што ў Беларусі створаныя ўсе ўмовы для падрыхтоўкі спартоўцаў. Таксама ў лістах трэба паведаміць, што чальцы нацыянальных зборных жадаюць выступаць пад чырвона-зялёным сцягам.

Раней паведамлялася, што з нацыянальнай зборнай па дзюдо былі звольненыя Дзмітрый Шэршань і Дзмітрый Вахавяк, а з каманды па лёгкай атлетыцы — Святлана Кудзеліч, Дар'я Барысевіч, Андрэй Краўчанка і Вольга Мазуронак. Усе яны падпісалі ліст за новыя сумленныя выбары і супраць гвалту. Дарэчы, гэты зварот падпісалі больш за 1250 спартоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі