Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч трапіў у аўтакатастрофу
Здарэнне адбылося ў нядзелю ўвечары. Палітык вяртаўся на аўтамабілі дадому ў Чыжоўку. Аварыя здарылася на кальцы каля аўтавакзала "Ўсходні", піша “Наша ніва”. Сам Янукевіч распавёў, што ад удару страціў прытомнасць. Потым
высветлілася, што ў яго ўрэзаўся п’яны кіроўца на мікрааўтобусе, які
ехаў на чырвонае святло.
Палітык атрымаў чэрапна-мазгавую траўму.
Урачы наклалі швы. Цяпер Янукевіч знаходзіцца ў 10-й лякарні ў Чыжоўцы. Па папярэдніх прагнозах, у шпіталі ён прабудзе яшчэ больш за тыдзень.
Палітык атрымаў чэрапна-мазгавую траўму.
Урачы наклалі швы. Цяпер Янукевіч знаходзіцца ў 10-й лякарні ў Чыжоўцы. Па папярэдніх прагнозах, у шпіталі ён прабудзе яшчэ больш за тыдзень.