Наперадзе вялікія выходныя: якім будзе надвор'е?

Вясна / pixabay
Вясна / pixabay

Спякота, навальніца і нават замаразкі — гэта кароткі прагноз надвор'я на вялікія выходныя ў Беларусі. А зараз дэталёвей.

Самымі цёплымі днямі на вялікіх выходных у Беларусі будуць субота і нядзеля. У суботу, 7 траўня, на большай частцы тэрыторыі чакаюць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Але дзённая тэмпература паветра вас пацешыць: слупок тэрмометра падымецца да +15 +21 градусаў. У Мінску — крыху халаднавацей, максімальная тэмпература ўдзень — +16 +18 градусаў.

У нядзелю, 8 траўня, краіна апынецца пад уплывам атмасферных франтоў, што ідуць з Балтыйскага мора. Удзень месцамі магчымыя навальніцы. Кароткачасовыя дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі краіны. Максімальная тэмпература ўдзень +15..+22°З. Традыцыйная па поўначы краіны будзе халадней, і ўсё ж паветра прагрэецца да  +12..+14°З.

А ў ноч на 9 траўня на паўночным захадзе магчымы замаразкі. Максімальная тэмпература ўдзень +10..+16°З.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі