Напрыканцы траўня Макей адправіцца ў Брусель з працоўным візітам

Напрыканцы траўня Макей адправіцца ў Брусель з працоўным візітам

Напрыканцы траўня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей наведае Брусель з працоўным візітам. Пра гэта ён паведаміў 22 траўня на сустрэчы з амбасадарамі па асобых даручэннях краін — чальцоў ЕС па справах "Усходняга партнёрства", інфармуе БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дыпламатыі адзначыў, што гэты год у адносінах паміж Беларуссю і ЕС пачаўся пазітыўна — у прыватнасці, з візіту еўракамісара па еўрапейскай палітыцы суседства і перамоў аб пашырэнні ЕС Ёханэса Хана. У красавіку прайшло пасяджэнне каардынацыйнай групы "Беларусь-ЕС", а таксама адбыўся таксама шэраг візітаў высокага ўзроўню прадстаўнікоў краін Еўрасаюза.

Таксама Макей паведаміў, што ў чэрвені Беларусь другі раз прыме нефармальны міністэрскі дыялог краін "Усходняга партнёрства". на ім будзе абмяркоўвацца супрацоўніцтва ў лічбавай сферы. Кіраўнік МЗС разлічвае, што ў Беларусь прыедзе еўракамісар Ёханэс Хан і еўракамісар па лічбавай эканоміцы Марыя Габрыэль. Яны паўдзельнічаюць у дыскусіі па ўмацаванні "Усходняга партнёрства" і яго лічбавага парадку дня перад штогадовай сустрэчай міністраў замежных спраў "Усходняга партнёрства" ў кастрычніку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі