Наркевіч: Дзяржава "зніжае градус" у адносінах з ІП

Наркевіч: Дзяржава "зніжае градус" у адносінах з ІП

Дзяржава адсякае лішнія патрабаванні ў адносінах да індывідуальных прадпрымальнікаў. Пра гэта паведаміла намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч у праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТВ 21 лютага.

Чыноўніца прывяла наступны прыклад. ІП можа мець тры месцы на рынку ці тры кропкі ў гандлёвым цэнтры. Паводле цяперашняга заканадаўства, суправаджальныя дакументы павінны быць ва ўсіх трох месцах. "А навошта? Таму мы зніжаем градус. Мы не кажам, што не павінна быць дакументаў. Мы кажам, что мы спрашчаем. І кажам, што гэтыя дакументы павінны быць у адным месцы", — патлумачыла Наркевіч.

Разам з тым яна падкрэсліла, што не будзе адмяняцца ні ўказ №222, ні сама працэдура сертыфікацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі