Насця Рыбка: "Дзякуй таксама прэзідэнту маёй любімай краіны" (відэа)
Насця Рыбка (Анастасія Вашукевіч) запісала відэазварот, які з'явіўся ў Twitter. 23 студзеня яна не змагла паўдзельнічаць у прэс-канферэнцыі ў Маскве. Беларуска спасылаецца на тое, што кепска сябе адчувае і просіць некалькі дзён для адпачынку і лячэння, пасля чаго абяцае падрабязна распавесці пра свае прыгоды. Яна падзякавала журналістам, адвакату і прэзідэнту.
"Дзякуй таксама прэзідэнту маёй любімай краіны за тое, што ён дапамогу сваю аказваў", — сказала Насця Рыбка ў відэазвароце. Цікава, каго ж яна мела на ўвазе — Аляксандра Лукашэнку ці Уладзіміра Пуціна? Якая краіна яе любімая?
Грамадзянка Беларусі нядаўна была дэпартаваная з Тайланда, дзе яе асудзілі на ўмоўны тэрмін зняволення за прадастаўленне паслуг сэксуальнага характару (у тайландскай турме яна знаходзілася з лютага 2018-га). У маскоўскім аэрапорце Насцю Рыбку затрымалі. Высветлілася, што ў Расіі яна праходзіць па крымінальнай справе аб уцягванні ў занятак прастытуцыяй. Праз некалькі дзён яе вызвалілі пад абавязальніцтва аб яўцы.
Раней стала вядома, што беларускі кіраўнік даў даручэнне беларускім дыпламатам займацца справай вызвалення Насці Рыбкі. Але яе адвакат Дзмітрый Зацарынскі заявіў, што вызвалення ўдалося дамагчыся без дапамогі дыпламатаў РБ.
Насця Рыбка атрымала вядомасць пасля з’яўлення ў лютым 2018-га расследавання расійскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. “Дзяўчына з Бабруйска”, якая даўно жыве ў Маскве, несвядома (Навальным былі выкарыстаныя фота і відэа з яе інстаграма) дапамагла раскрыць сувязь расійскага алігарха Алега Дзерыпаскі і віцэ-прэм’ера РФ Сяргея Прыходзькі.
Рыбка приболела. Благодарит президента "своей любимой страны" pic.twitter.com/AxcfRvyeFG
— Алексей Нарышкин (@AlexNaryshkin) 23 января 2019 г.
Больш цікавых падзей за 23.01 у праграме ЕЎРАЗУМ