Насця Рыбка: "ФСБ настойліва раіла мне ў Беларусь пакуль не ездзіць"

Насця Рыбка: "ФСБ настойліва раіла мне ў Беларусь пакуль не ездзіць"

Беларуская грамадзянка Насця Рыбка (Вашукевіч), якая жыве ў Маскве і рэгулярна трапляе ў гучныя скандалы, дала вялікае інтэрв'ю Радыё Свабода. Яна стала вядомая летась пасля з'яўлення расследавання расійскага апазіцыйнага дзеяча Аляксея Навальнага пра карупцыю вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў. Цытаты з кнігі Насці Рыбкі і фота, відэа з яе Instagram дазволілі заявіць пра сувязі мільярдэра Алега Дзерыпаскі і расійскага віцэ-прэм'ера Сяргея Прыходзькі. Пасля была тайландская турма за арганізацыю "сэкс-трэнінгу", дэпартацыя пасля доўгіх месяцаў зняволення, затрыманне ў маскоўскім аэрапорце па новай справе ("уцягванне ў заняткі прастытуцыяй") і вызваленне пад падпіску аб яўцы.

Аднак у Беларусь яна не прыехала. Чаму? "Расійскае ФСБ настойліва раіла мне ў Беларусь пакуль не ездзіць, — кажа беларуска. — Чаму — не ведаю. Я не чула, каб у Беларусі на мяне была заведзеная нейкая справа. Здаецца, ні ў якіх базах мяне няма".

Насця Рыбка прыгадала, што нават Аляксандр Лукашэнка за яе заступіўся, калі яна трапіла за краты ў Расіі. І для яе гэта стала нечаканасцю. Беларуска кажа, што ў яе шмат сяброў на радзіме, у тым ліку і сярод чыноўнікаў, бізнесменаў. "Але гэта сяброўскія дачыненні, яны дапамагаюць мне і цяпер", — прызнаецца "дзяўчына з Бабруйска".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі