Наша ніва: "прашэнне аб памілаванні" прапануюць пісаць і тым, хто чакае суда
"Прашэнне аб памілаванні" прапануюць пісаць не толькі палітзняволеным, якія асуджаныя і знаходзяцца ў калоніях, але і тым, хто знаходзіцца ў СІЗА і чакае суда. Пра гэта паведамляе "Наша ніва", якая спаыслаецца на свае крыніцы. Палітзняволеных "настойліва ўгаворваюць" гэта зрабіць і "выходзіць на свабоду". Прычым прыходзяць да іх людзі, якія называюцца "прадстаўнікамі Чырвонага Крыжа". Але ў самой арганізацыі абвяргаюць сваю датычнасць да гэтага.
У пачатку чэрвеня стала вядома, што ў розных папраўчых установах Беларусі палітычным зняволеным сталі прапаноўваць падпісаць прашэнні аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Прашэнні могуць сведчыць і пра рэальны намер уладаў вызваліць пратэстоўцаў, так і пра банальнае жаданне атрымаць яшчэ адзін аргумент для нейкіх будучых перамоваў: маўляў, паглядзіце — яны раскаяліся і прызналі віну.
Беларускія праваабаронцы крытыкуюць "такую практыку і метады". Яны адзначаюць, што палітычная амністыя мае больш пераваг, чым памілаванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.