Настаўнік мінскай гімназіі называў вучняў “крэтынчыкамі” і “ідыётамі” (аўдыё)

Настаўнік мінскай гімназіі называў вучняў “крэтынчыкамі” і “ідыётамі” (аўдыё)

Настаўнік адной з мінскіх гімназій называў сваіх вучняў “ідыётамі”, “крэтынчыкамі” і “тупагаловымі”. Аўдыёзапіс з прыкладамі такога камунікавання трапіў у рэдакцыю Onliner.by.

Вучні не скардзіліся на свайго педагога, не было і прэтэнзіяў з боку бацькоў. А калега настаўніка, у якога, дарэчы, вышэйшая катэгорыя і званне “Настаўнік года — 2013”, спасылаецца на яго спецыфічнае пачуццё гумару.

“Вітаю! А чаго гэта я вас вітаю? Здарова, ідыёты... тупагаловыя. Сказаў бы вас яшчэ нешта, ды прамаўчу”, — пачынае педагог свой выступ, пасля чаго забаўляе вучняў цягам болей як хвіліны.

У фінале прамовы можна пачуць наступнае: “То бок яны хацелі пабачыць самую тупую дзяўчынку гімназіі?.. Ідзі да іх і скажы: мной даказана, што ты ідыётка”.

Гэты аўдыёзапіс прынёс дадому адзін з вучняў гімназіі і паказаў сваім бацькам. Тыя звярталіся і ў адміністрацыю навучальнай установы, і ў гарвыканкам. На думку бацькоў, такая лексіка непрымальная для педагога вышэйшай катэгорыі. Аднак у адміністрацыі гімназіі ім заявілі, што дзеці задаволеныя тым, як настаўнік выкладае, а гэтага цалкам дастаткова для ацэнкі дзейнасці педагога.

Фота: film.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі