Настаўнікаў замежнай мовы размяркоўваюць выхавацелямі ў садкі

Мінску непатрэбныя новыя настаўнікі замежных моў, асабліва калі гэта маладыя спецыялісты. А вось выхавацеляў у дзіцячых садках не хапае. Таму Міністэрства адукацыі разаслала ў раённыя аддзелы адукацыі цікавы дакумент. Ён дазваляе чыноўнікам размяркоўваць маладых спецыялістаў, не звяртаючы ўвагі на іх спецыяльнасць.
Пра гэта Еўрарадыё распавяла супрацоўніца РАНА Маскоўскага раёна Мінска.

РАНА:
“Сітуацыя такая па ўсім горадзе. І ў нас ёсць ліст Міністэрства адукацыі, згодна з якім мы маем права прапаноўваць маладым спецыялістам педагагічную працу аж да выхавацеляў у дзіцячым садку”.

Еўрарадыё: Прапаноўваць — гэта значыць, што яны могуць пагадзіцца ці не пагадзіцца?

РАНА: “Што значыць — яны могуць пагадзіцца ці не пагадзіцца? Калі няма месцаў па іх спецыяльнасці, то мусяць пагадзіцца, бо малады спецыяліст абавязаны адпрацаваць два гады”.

Такі лёс можа чакаць нават маладых спецыялістаў, якія маюць чырвоныя дыпломы.

Падрабязнасці — хутка на Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі