Пра "вуха Трампа" і "зняццё напружанасці" за 3 гадзіны — эфір з Дракахрустам

Юрый Дракахруст

Юрый Дракахруст

Нечаканае вызваленне амаль двух дзясяткаў палітвязняў пакуль не выглядае як пачатак працэсу палітычнай “адлігі”, а толькі як разавы акт дзеля дасягнення нейкай мэты. Рэпрэсіі рэжыму ў дачыненні да беларускага грамадства працягваюцца, як працягваецца і пашыраецца падтрымка тым жа рэжымам расійскай агрэсіі ва Украіне. Што ж да самой вайны ва Украіне, то, магчыма, развіццё падзей на фронце будзе, у тым ліку, залежыць ад вынікаў выбараў у ЗША. А пасля замаху на Трампа, імаверна, перамога будзе за ім...

Як замах на Дональда Трампа паўплывае на вынік выбараў у ЗША і на сітуацыю ў нашым рэгіёне? Чым небяспечная згадка Беларусі ў Дэкларацыі NATO і чаму Ціханоўская не паўплывала на змену фармулёўкі? Ці дапаможа Венскі механізм АБСЕ палепшыць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і ці прывядзе да вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі