Навагоднюю ялінку ў Белавежскай пушчы з’елі караеды
150-гадовае дрэва вышынёй у 40 метраў давялося ссекчы.
Сёлета “галоўнай ялінкай” для рэзідэнцыі Дзеда Мароза прызначылі больш маладое дрэва, вышынёй у 11 метраў. Старую ялінку ссеклі яшчэ ўлетку: караеды-тыпографы пашкодзілі дрэва і яно пачала сохнуць.
Цырымонія запальвання навагодняй ілюмінацыі адбудзецца ў Белавежскай пушчы сёння, 29 лістапада, у часе турыстычнага свята “Сустрэча Снягуркі і Матухны Зімы”. Разам са Снягуркай у рэзідэнцыю Дзеда Мароза прыбудуць ганаровыя госці: Матухна Зіма з дочкамі Завірухай і Мяцеліцай, а таксама продак Дзеда Мароза Зюзя Паазёрскі і Балотнік з Бярэзінскага заказніка, перадае БЕЛТА.