"Нават не назвалі суддзю і пракурора": муж Андрэевай пра суд над журналісткай

Кацярына Андрэева на працы восенню 2020 года / фота з сацыяльных сетак​
Кацярына Андрэева на працы восенню 2020 года / фота з сацыяльных сетак​

Суд над журналісткай Кацярынай Андрэевай прайшоў да абсурду сакрэтна. Нягледзячы на прысуджаныя восем гадоў калоніі, яна трымаецца стойка, распавядае муж палітзняволенай Ігар Ільяш.

Еўрарадыё даведалася, як прайшоў суд, што казала Кацярына на спатканні з мужам і чаму яе артыкул пра здраду дзяржаве можна прыцягнуць практычна да чаго заўгодна.


"Яна заўважыла, што ёй далі нават больш, чым Салжаніцыну"

— У судзе звычайна вывешваюць, якія працэсы там адбываюцца. Падчас гэтага працэсу нават такія аб'явы не вывешвалі. Яшчэ звычайна, калі зачытваюць прысуд, называюць склад суда, імёны пракурора, абаронцы, сакратара. Я ўпершыню ўбачыў сітуацыю, калі нават не агучылі імёнаў суддзі і пракурора.

Думаю, гэта добра ілюструе тое, што яны выдатна ведаюць, у чым бяруць удзел і якая рэальная цана гэтага прысуду з пункту гледжання юрыспрудэнцыі.

Восем гадоў — помста за прафесійную дзейнасць, падкрэслівае Ігар Ільяш.

“Даже не озвучили имён судьи и прокурора”: муж Андреевой о суде над журналисткой
Кацярына Андрэева і Ігар Ільяш / Еўрарадыё

У планах абароны Кацярыны абскардзіць прысуд.


Пад здраду дзяржаве можна прыпісаць што заўгодна

Абстаноўка сакрэтнасці дае падставу думаць, што гэта проста працяг палітыкі асуджэння людзей без нармальнай доказнай базы і выразна сфармуляванага абвінавачвання, лічыць праваабаронца Павел Сапелка.

— Пра сутнасць абвінавачання, зразумела, праваабаронцы не ведаюць больш, чым усе астатнія, — практычна нічога. Мы праводзім паралелі са справай палітвязня Дзяніса Урада, які не ўступаў у супрацоўніцтва са спецслужбамі, не ставіў пад удар нацыянальную бяспеку, а проста перадаў грамадска значныя звесткі СМІ.

Заканадаўства дазваляе трактаваць як здраду дзяржаве любыя ўзаемаадносіны беларускіх грамадзян з замежнымі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, СМІ, недзяржаўнымі арганізацыямі і, урэшце, урадамі. Гэта цягне недахопы доказаў і адвольны характар правапрымянення.

Праваабаронца адзначае, што магчымасці беларусаў дапамагчы палітвязням моцна абмежаваныя, а міжнародныя суб'екты зрабілі досыць шмат.

— Трэба, каб усе меры, якія былі прынятыя ў дачыненні да беларускага рэжыму, рэальна працавалі, і ўрэшце, думаю, усё прыйдзе да добрага выніку, — заключае Павел Сапелка.

13 ліпеня палітзняволенай Кацярыне Андрэевай прысудзілі 8 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Яна "прызнана вінаватай у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь".

Кацярына павінна была выйсці на волю пасля першага тэрміну 5 верасня. Яна была асуджаная на 2 гады за працу на Плошчы Перамен. Там Кацярына з Дар'яй Чульцовай вялі стрым з акцыі пратэсту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі