Naviband: У кіеўскім аэрапорце да нас падыходзілі персанал і пасажыры

Naviband: У кіеўскім аэрапорце да нас падыходзілі персанал і пасажыры

Беларускія ўдзельнікі "Еўрабачання-2017" Naviband вярнуліся з Кіева, дзе ўзялі ўдзел у першым паўфінале Нацыянальнага адбору Украіны на "Еўрабачанне". У размове з Еўрарадыё Арцём Лук'яненка называе выступ Naviband у Кіеве рэпетыцыяй "Еўрабачання" і кажа, што галоўнай стала рэакцыя публікі:


"Мы былі ў аэрапорце на наступны дзень пасля выступу, да нас падышло вельмі многа людзей, і персанал, і супрацоўнікі аэрапорта. Бачна, што ўкраінцы вельмі сочаць за гэтым конкурсам".

Ад сустрэчы з Джамалай, па словах Арцёма, у музыкаў узнікла адчуванне адной хвалі і пазіцыі ў музыцы і жыцці. Песню Джамалы "1944" Naviband выканалі па-беларуску.

Неўзабаве Naviband чакаюць прома-паездкі ў Амстэрдам, Лондан, Рыгу і іншыя еўрапейскія гарады. А ў бліжэйшых планах — праца над аранжыроўкай конкурснай песні.


Конкурс "Еўрабачанне-2017" пройдзе ў Кіеве з 9 па 13 траўня. Naviband выступяць у другім паўфінале 11 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі