Навукоўцы далі "зялёнае святло" дзецям ад трох бацькоў

Навукоўцы заявілі, што няма прычын лічыць тэхналогію такога апладнення "небяспечнай". Мяркуецца, што новы метад трохбаковага штучнага апладнення дазволіць вызваліць мітахандрыяльную ДНК зародка ад дэфекту, які можа перадавацца па матчынай лініі. Ядро мацярынскай яйкаклеткі з дэфектнымі мітахондрыямі будзе пераносіцца ў здаровую донарскую яйкаклетку.



Такая тэхналогія можа быць рэкамендавана жанчынам з невылечнымі спадчыннымі захворваннямі, якія хочуць мець уласных дзяцей.


"Тэхналогія складаная, але мэта яе простая — зрабіць так, каб цяжкія, а часам і смяротныя спадчынныя захворванні не перадаваліся ад маці да дзіцяці", — цытуе словы старшыні Брытанскага ўпраўлення па апладненні і эмбрыялогіі чалавека Салі Чэшыр РІА "Новости".



Цяпер брытанскі ўрад павінен унесці адпаведныя змены ў заканадаўства. Неабходныя папраўкі могуць быць прынятыя ўжо ў гэтым годзе.



Аднак некаторыя палітыкі звяртаюць увагу на тое, што міжнародная супольнасць выступае рашуча супраць выкарыстання такіх тэхналогій. Таму Вялікабрытанія можа стварыць вельмі небяспечны прэцэдэнт.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі