Навукоўцы: Сэксам 385 мільёнаў гадоў таму ўпершыню заняліся рыбы

Сэкс замест нерасту ўпершыню выкарыстала рыба, якая жыла 385 мільёнаў гадоў таму і вядомая пад лацінскай назвай Microbrachius dicki. Да такой высновы прыйшла міжнародная каманда даследчыкаў, паведамляе ВВС

Гэтая рыба была каля васьмі сантыметраў у даўжыню і жыла ў азёрах на тэрыторыі цяперашняй Шатландыі. Самцы рыбы мелі Г-падобны прыдатак, які яны ўводзілі ў невялікую касцяную структуру ў задняй частцы рыбы-самкі. 

Па словах навукоўцаў, падчас далейшай эвалюцыі гэты від рыбы парадаксальным чынам зноў вярнуўся да нерасту. Прайшло яшчэ некалькі мільёнаў гадоў, перш чым сэкс як спосаб рэпрадукцыі з'явіўся продкаў акул і скатаў.

Фота — mirror.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі