Навукоўцы спрабавалі ажывіць дыназаўраў, але няўдала

Генетычны матэрыял старажытных яшчараў, які захрас у бурштыне разам з крывасмокамі, павінен распасціся за першыя 16 тысяч гадоў пасля застывання смалы.



Нагадаем, у фільме Сцівена Спілберга навукоўцы "ўваскрашаюць" дыназаўраў, выкарыстоўваючы кроплі крыві рэптылій з бурштыну. Гэтая ідэя з'явілася ў пачатку 1990-х у шэрагу гучных навуковых публікацый. Аднак паўторныя эксперыменты не пацвердзілі, што гэта магчыма.



Дэвід Пені з уіверсітэта Манчэстара і яго калегі паставілі кропку ў спрэчцы. Яны паспрабавалі здабыць ДНК з некалькіх кавалачкаў бурштыну, якія сфармаваліся за апошнія 20 тысяч гадоў. Аднак слядоў ДНК навукоўцы не знайшлі.



"Калі прытрымлівацца інтуіцыі, то нам можа падацца, што патрапленне насякомага ў смалу і яго амаль імгненная смерць павінна спрыяць захаванню ДНК ўнутры яго страўніка. Мы высветлілі, што гэта зусім не так, і таму, на жаль,"Парк юрскага перыяду" застаецца прадметам нашых фантазій", — цытуе словы Дэвіда Пені РІА "Новости".
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі