Навукоўцы: ваўкі ў Чарнобыльскай зоне прыстасаваліся да радыяцыі

Воўк

Воўк / pixabay

Ваўкі ў Чарнобыльскай зоне радзей хварэюць на рак. Іх ДНК прыстасавалася да ўплыву радыяцыі, высветлілі амерыканскія навукоўцы з Прынстанскага ўніверсітэта.

Біёлаг-эвалюцыяніст з лабараторыі Прынстана Кара Лаў і яе калегі пачалі свае даследаванні ў 2014 годзе. Яны павесілі на ваўкоў у Чырнобыльской зоне GPS-нашыйнікі і ўзялі ў іх пробы крыві, каб зразумець, як арганізм жывёл рэагуе на радыяцыю. Нашыйнікі, якія насілі ваўкі, былі абсталяваны дазіметрамі.

Такім чынам навукоўцы атрымалі магчымасць у рэальным часе ведаць, дзе знаходзяцца ваўкі і якому уроўню радыяцыі яны падвержаныя. Гэта дазволіла высветліць, што на працягу жыцця штодня на гэтых жывёлаў уздзейнічае такі ўзровень радыяцыі, які ў шэсць разоў перавышае бяспечную для чалавека норму.

Навукоўцы выявілі, што імунная сістэма чарнобыльскіх ваўкоў змянілася. Яны таксама змаглі вылучыць пэўныя часткі геному ваўка, якія асабліва ўстойлівыя да ракавых захворванняў. Зараз навукоўцы спадзяюцца вызначыць тыя прыдбаныя мутацыі, якія павялічваюць шанцы жывёлы на выжыванне пры раку.

На жаль, з-за вайны ва Украіне навукоўцы не могуць пакуль вярнуцца ў чарнобыльскою зону. Частка гэтай тэрыторыі цяпер можа быць замінавана, а гэта павялічвае і без таго значныя рызыкі, якія суправаджаюць навукоўцаў пры наведанні гэтай тэрыторыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі