Навукоўцы знайшлі планету, вельмі падобную да Зямлі

Планета, якая атрымала назву "Кеплер-186-F", знаходзіцца ў так званай "заселенай зоне" — на такой адлегласці ад зоркі, дзе ёсць спрыяльныя ўмовы для ўзнікнення жыцця.



Там не дужа холадна і не дужа горача. І навукоўцы мяркуюць, што на паверхні планеты можа быць вада ў вадкім выглядзе — гэта з'яўляецца ключавой умовай магчымасці развіцця жывых арганізмаў.



Зорка, вакол якой круціцца планета, знаходзіцца на адлегласці прыкладна ў 500 светлавых гадоў ад Зямлі, адзначае ВВС. Сама зорка крыху меншая і халаднейшая за Сонца. А планета, наадварот, крыху большая за Зямлю — прыкладна на адну дзясятую частку.



Фота — hq-wallpapers.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі