Найбуйнейшы гандлёва-забаўляльны цэнтр Кіева затапіла кіпнем (відэа)

Найбуйнейшы гандлёва-забаўляльны цэнтр Кіева затапіла кіпнем (відэа)

Найбуйнейшы гандлёва-забаўляльны цэнтр Кіева Ocean Plaza і супермаркет "Ашан" каля яго затапіла кіпнем. Здарэнне адбылося 13 студзеня. 

Паводле інфармацыі Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях (ДСНС), прарвала трубу цеплазабеспячэння дыяметрам 1000 мм. Гарачай вадой затапіла першы паверх і падвал гандлёвага цэнтра Ocean Plaza. Вадой размыла частку асфальту, і ў гэтую яму правалілася маршрутка з людзьмі. 

Супрацоўнікі ДСНС выратавалі 13 чалавек: чатырох чалавек з маршруткі, трох чалавек з тралейбуса, які спыніўся, і шэсць чалавек з першага паверха гандлёвага цэнтра. 

У выніку аварыі дзевяць чалавек атрымалі лёгкія апёкі, ім аказваецца меддапамога. Пра гэта піша hromadske са словаў намесніка кіраўніка Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі Пятра Панцялеева.

Чыноўнік дадаў, што сістэма ацяплення не лічылася аварыйнай, дагэтуль яна праходзіла ўсе праверкі. Прычынай аварыі ён назваў гідраўлічныя выпрабаванні.

KievTeploenergo паведаміла, што цепласетка была пабудаваная ў 1987 годзе. Летам падчас гідраўлічных выпрабаванняў пашкоджанні ў ёй не былі выяўленыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі