Найлепшага дворніка Цэнтральнага раёна Мінска на 7 дзён адпраўляюць у Італію

Найлепшага дворніка Цэнтральнага раёна Мінска на 7 дзён адпраўляюць у Італію

Найлепшага дворніка Цэнтральнага раёна Мінска на 7 дзён адпраўляюць у Італію. Рабочая ЖЭУ № 4 Ганна Дэсюкевіч стала пераможцай прафесійнага конкурсу і атрымала ад кіраўніка адміністрацыі раёна Ігара Бузоўскага галоўны прыз — турыстычную пуцёўку, інфармуе БЕЛТА.

Конкурс на лепшага дворніка праходзіў з траўня. У ім удзельнічалі больш за 40 чалавек. Спачатку найлепшых дворнікаў выбіралі ў сацсетцы мінчукі, а пасля — спецыяльная камісія, якая ацэньвала стан тэрыторыі каля дома, зялёных насаджэнняў, дзіцячых і спартыўных пляцовак.

У адміністрацыі Цэнтральнага раёна лічаць, што паездка для Ганны Дэсюкевіч будзе не толькі турыстычнай. Яна “зможа пазнаёміцца з вопытам італьянскіх калег”.

Найлепшага дворніка Цэнтральнага раёна Мінска на 7 дзён адпраўляюць у Італію
Фіналісты конкурсу разам з Ігарам Бузоўскім. Фота: vk.com/minskcentralny

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі