Найстарэйшаму віцебскаму апазіцыянеру прысудзілі 8 сутак арышту
Найстарэйшаму віцебскаму апазіцыянеру 73-гадоваму Барысу Хамайду прысудзілі 8 сутак арышту. У чарговы раз ён быў затрыманы ўвечары ў чацвер, паведамляе "Белсат".
Папярэдні раз Хамайду затрымлівалі 1 чэрвеня — ён традыцыйна распаўсюджваў у Віцебску беларускамоўную літаратуру і прэсу. Міліцыянеры палічылі распаўсюд "незаконным гандлем" і правялі ў РАУС "прафілактычную размову". Апазіцыянера папярэдзілі і адпусцілі. "У мяне такое ўражанне..., што яны нейкую справу на мяне кляпаюць, — казаў Барыс Хамайда. — Нешта хочуць павесіць. Штосьці яны збіраюць, таму што ўсё гэта невыпадкова". Як паведамляе vitebskspring.org, у Хамайды сёлета ўжо пяць затрыманняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.