Недаацэньваць лухту небяспечна — рэцэнзент аб дыпломнай працы Азаронка

Рыгор Азаронок / ctv.by
Рыгор Азаронок / ctv.by

Кіназнаўца і кандыдат мастацтвазнаўства Марыя Касцюковіч паглядзела дэбаты супрацоўніка СТБ Рыгора Азаронка і палітолага Дзмітрыя Балкунца і ўзгадала аб дыпломнай працы Азаронка. Гэта быў фільм пад назвай "Салдат Хрыста", які Касцюковіч павінна была рэцэнзаваць.

Галоўным героем фільма быў пісьменнік Юрый Вараб'ёўскі, аўтар кніг "Шлях у апакаліпсіс", "Невядомы Гітлер", "Цар-змееборец" і, "вядома ж,"Ордэн Юды" (вы ж не думалі, што Рыгор гэта з галавы сам выдумаў?)", адзначае кіназнаўца.

"У канцы фільма пісьменнік Юрый Вараб'ёўскі цалаваў Рыгора тройчы і сыходзіў у бязмежную рускую далеч і ў зцм [зацямненне] , а Рыгор доўга глядзеў яму ўслед. Да зцм пісьменнік Юрый Вараб'ёскі нёс дзічыну. Горш таго, ён нёс праваслаўна-самадзяржаўна-народна-канспіралагічную лухту. Ад Юрыя Вараб'ёскага пахла рускім светам і гарэлкай", — узгадвае Марыя.

Недооценивать дичь смертельно опасно — рецензент о дипломной работе Азаренка
Рыгор Азаронак вядзе на СТВ рубрыку "Ордэн Юды" / ctv.by

Галоўным словам у яе рэцэнзіі, адзначае Марыя, было "цемрашальства", дакладней яго больш ветлівы аналаг "абскурантызм". А асноўным пытаннем — на якой падставе ўсё гэта было дапушчана да абароны ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

"—  У вас няма нічога святога, — адказаў бы мне цяперашні Рыгор, але тады ён яшчэ толькі збіраўся стаць адзіным сумленным патрыётам, і таму цішыня яшчэ стаяла.

— Чым ваш герой важны для Беларусі?, — у мяне ж цэлая галава дурных пытанняў.

—Ён вядомы пісьменнік, у яго шмат прыхільнікаў і не толькі ў Беларусі, а наогул, — мяўкаў Рыгор.

— Сфармулюйце мне адной фразай звышзадачу вашага фільма, — зусім ерэтычна апупела я (пытацца студэнтаў Акадэміі аб звышзадачах — гэта смяротны грэх).

Рыгор мяўкнуў аб праваслаўі.

— А дзе тут праваслаўе? — я ўкрай знахабілася. — Я праваслаўя не бачу.

Рыгор таксама апупеў, але па-іншаму. Ну, ў сэнсе дзе праваслаўе, лыпаў Рыгор. Ён бы і адказаў, ды яшчэ не адрасціў бароды і дзяржаўнай пратэкцыі, таму маўчаў", — апісвае сітуацыю на абароне кіназнаўца.

За Азаронка тады заступіўся кіраўнік яго працы. Касцюковіч напісала ў рэцэнзіі, што "ацэньваць лухту не маю кампетэнцый і таму перадаю Рыгора на яе, камісіі, меркаванне". Камісія ацаніла працу ў 9 балаў. Пры гэтым Марыя паспяшалася супакоіць чытачоў — гэтая дзявятка не з'яўляецца чымсьці значным, таму што "нават мёртвы невідушчы істужачны чарвяк не атрымае ў Акадэміі ніжэй за чацвёрку".

Пры гэтым яна шкадуе, што занадта хутка задалася і не стала задаваць Азаронку на той абароне больш пытанняў.

"Мараль: недаацэньваць лухту смяротна небяспечна, без жартаў", адзначыла кіназнаўца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі