Некаторыя краіны ЕС ужо гатовыя да зніжэння кошту віз для беларусаў
Ці зніжаць кошт віз для беларусаў, кожная краіна Еўрасаюза будзе вырашаць самастойна. Пра гэта падчас сустрэчы з журналістамі ў Мінску паведаміла еўракамісар Беніта Ферэра Вальднер.
Па яе словах, некаторыя краіны ЕС ўжо да гэтага гатовыя:
“Гэта павінны вырашаць краіны члены ЕС самі. Мы ведаем, што некаторыя ўжо гатовыя. Але яшчэ не ўсе... Асабіста я выступаю за тое, каб кошты зніжаліся, асабліва што тычыцца візаў для студэнтаў. Але гэта не я прымаю рашэнне. Гэта рашэнне кожнай з краінаў ЕС”.